Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

«Піянер-Агра» ідзе на дапамогу

04.04.2014
[caption id="attachment_34964" align="alignleft" width="300"] галоўны аграном ААТ “Мажа-Агра” Андрэй Дубоўскі з механізатарам ААТ “Піянер-Агра Сяргеем Бялогам на мажскіх палетках[/caption] -- Наша асноўная задача -- навучыць спецыялістаў ААТ “Мажа-Агра”, якія апынуліся ў няпростай сітуацыі, працаваць больш эфектыўна, -- адзначае дырэктар ААТ “Піянер-Агра” Аляксандр Макарчук. – Дапамагчы не толькі словам, але і справай, і матэрыяльна. Ужо з першага дня тэхніка “Піянер-Агра”, якая закончыла ўзняцце зябліва на сваіх плошчах, была перакінута на мажскія землі, і заданне было поўнасцю выканана. Паралельна вёўся рамонт трактароў, каб павялічыць аб’ём работ. Таксама ўся арганіка, якая мелася ў суседняй гаспадарцы (каля 4 тыс. тон), сумеснымі намаганнямі была вывезена на палеткі. Для гэтых мэт за кошт сродкаў “Піянер-Агра” быў набыты па лізінгу новы пагрузчык “Амкадор”. У галіне жывёлагадоўлі дзякуючы “Піянер-Агра” закончана рэканструкцыя былога птушніка пад малочнатаварную ферму, куды ўкладзена 300 млн рублёў уласных сродкаў. Акрамя таго, жывёла з фермаў ААТ “Мажа-Агра”, на якіх з-за ўмоў утрымання нельга атрымліваць добрыя вынікі па вытворчасці малака і мяса, была перакінута на жывёлагадоўчыя аб’екты “Піянер-Агра”. Для паспяховага правядзення зімоўкі быў набыты кормараздатчык-змешвальнік, а таксама аказана дапамога па забеспячэнні зернефуражом. Дарэчы, рэканструкцыя жывёлагадоўчых будынкаў працягваецца і цяпер. Напрыклад, для ўтрымання сухастойнага статка і маладняку. Сумеснымі намаганнямі ў сельгаспрадпрыемствах вядзецца і сёлетняя пасяўная. Яшчэ зімой вызначыліся са структурай пасяўных плошчаў. Паколькі мажскія землі не вельмі ўрадлівыя, то курс развіцця ўзяты на малочную жывёлагадоўлю, для чаго больш увагі неабходна надаваць вырошчванню кукурузы, шматгадовых траў для нарыхтоўкі паўнацэнных кармоў. Таксама з улікам урадлівасці на лёгкіх палетках “Мажа-Агра” будзе сёлета больш пасаджана бульбы, а ў “Піянер-Агра” за кошт гэтага павялічацца плошчы цукровых буракоў. Дарэчы, пад гэтыя культуры ўжо вядзецца падрыхтоўка глебы. На дадзены момант у абедзвюх гаспадарках закончана сяўба яравых збожжавых і зернебабовых, прычым абавязкова з унясеннем неабходных мінеральных угнаенняў. У аптымальныя тэрміны праведзена падкормка азімых, шматгадовых траў, сенажацей і пашаў. Гэтымі днямі ААТ “Піянер-Агра” прыйшло на выручку яшчэ і да ААТ “Капыльскае”. Зараз вядуцца работы на 330-гектарным палетку каля в. Чарнагубава. Тут кругласутачна на ворыве працавалі тры энерганасычаныя трактары сельгаспрадпрыемства, уносіліся мінеральныя ўгнаенні і будуць пасеяны 100 га ячменю і 230 га кукурузы на зерне і сілас. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей