Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

88

ЭСТАФЕТА ПАТРЫЯТЫЧНЫХ СПРАЎ

23.03.2010
[caption id="attachment_253" align="alignleft" width="300" caption="Перадача Эстафеты патрыятычных спраў."][/caption] Кожны народ мае сваю ўласную гісторыю i культурную спадчыну, якая ўвасобіла шматвекавы працоўны вопыт, духоўныя памкненні i творчы плён многіх пакаленняў. Народ заўсёды быў сапраўдным творцам i носьбітам нацыянальных традыцый, якія ён рупліва захоўваў i ўзбагачаў, перадаючы як святыню ў спадчыну сваім нашчадкам. Эстафета патрыятычных спраў, якая праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі - i тым ганаруся!” i да 65-годдзя Вялікай Перамогі, стартавала 1 кастрычніка 2009 года на Мядзельшчыне. Пасля яе падхапілі Biлeйcкi, Лагойскі, Маладзечанскі, Валожынскі, Стаўбцоўскі, Дзяржынскі, Уздзенскі, Нясвіжскі раёны. Мэтай эстафеты з’яўляецца арганізацыя няспыннага цыкла патрыятычнага выхавання моладзі праз туры-сцка-краязнаўчую i пошукава-доследную дзейнасць. У ходзе эстафеты яе ўдзельнікі вывучаюць мінуўшчыну роднай зямлі, гісторыю вызвалення населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, біяграфіі землякоў – сведкаў ваенных падзей. Дзякуючы гэтай мэтанакіраванай рабоце новымі экспанатамі папаўняюцца школьныя гісторыка-краязнаўчыя мyзei. [caption id="attachment_252" align="alignright" width="300" caption="Сцэна са спектакля “Радавыя”"][/caption] 11 сакавіка адбылася ўрачыстая перадача Эстафеты патрыятычных спраў ад Клецкага раёна Капыльскаму. У зале раённага Цэнтра культуры сабраліся школьнікі, нacтaўнiкi, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Пачала мерапрыемства дырэктар ДУА “Капыльскі раённы цэнтр дзіцячага турызму i краязнаўства” Таццяна Раманейка, якая пасля перадала слова  нашым суседзям. Навучэнцы з Клецка падрыхтавалі выступленне, у якім гучалі цікавыя факты з гісторыі Клецка i раёна. Затым быў спектакль па матывах п’есы Аляксея Дударава “Радавыя” ў выкананні маладзёжнага тэатра “ЛІТМАТ”. А завяршылі госці сваё выступленне ўрачыстай перадачай эстафеты: загадчык аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама Анатоль Клімовіч перадаў капылянам палатно з прымацаванымі да яго вымпеламі раёнаў  i альбом, у якім у сцэнарыях, фотаздымках адлюстраваны падзеі мерапрыемстваў, што адбываліся ў іншых  раёнах.  Са зваротным словам выступіў загадчык капыльскага раённага аддзела адукацыі Іван Бабко. Таксама для прысутных самадзейныя капыльскія артысты падарылі песні, танцавальныя кампазіцыі ваенна-патрыятычнай тэматыкі. Эстафета патрыятычных спраў затрымаецца на Капыльшчыне да 22 сакавіка, а потым маладзёжныя актывісты перададуць палатно i дапоўнены альбом Слуцкаму раёну. Фінішуе ж эстафета ў снежні 2010 года.

Сяргей Мялешка,

метадыст ДУА “Капыльскі раённы цэнтр дзіцячага турызму i краязнаўства”

Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей