На сяўбе яравых лепшага выніку дабіўся
механізатар ААТ “Старыца–Агра” Васіль Іванавіч Чабатароў, які на трактары “Беларус-3522” з агрэгатам “Amazone-6” пасеяў 493 га — 124% да задання.
На перадпасяўной апрацоўцы глебы вызначыўся
механізатар ААТ “Старыца-Агра” Мікалай Антонавіч Дубовік, які на трактары “Беларус-3022” з агрэгатам КШП-8 апрацаваў 674 га — 94% да задання.
На падкормцы азімых, сенажацей і пашаў лідзіруе
механізатар ААТ “Ціміразеўскі” Уладзімір Мікалаевіч Казакевіч, які на машыне “РАСА-0,5” падкарміў 1592 га — 72% да задання.
Сярод моладзі:
Механізатар ААТ “Старыца-Агра” Аляксандр Васільевіч Жарнасек, які на трактары МТЗ-1221 з агрэгатам РДУ-1,5 унёс мінеральныя ўгнаенні на 1840 га — 125% да задання.
Комментарии