Капыльскія страляючыя лыжнікі выйшлі на старт абласной спартакіяды ДЮСШ па летнім біятлоне сярод юнакоў і дзяўчат 1996 – 1997 гадоў нараджэння, якая праходзіла 2 – 3 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы. У выніку каманда дзяржаўнай установы “Капыльская СДЮШАР” узнялася на другую прыступку п’едэстала гонару. “Серабро” абласнога першынства здабылі Наталля Ібель, Хрысціна Васілеўская, Павел Паплаўскі, Улад Гардзей, Раман Халяўскі з СШ №2 і Ганна Бохан з СШ №3 (трэнеры Алена Анішчанка, Тамара Квач і Анатоль Сянюк).
Комментарии