[caption id="attachment_34823" align="alignleft" width="300"]

дырэктар КУП «Капыльская ЖКГ» Дзмітрый Дзямідчык узнагароджвае аператара Сяргея Місючэнку[/caption]
Напярэдадні прафесійнага свята работнікі КУП «Капыльская ЖКГ» ушаноўвалі лепшых спецыялістаў сваёй галіны. Урачыстасць адбылася ў раённым Цэнтры культуры.
Цяпло і камфорт у шматкватэрных дамах, чысціня вуліц і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, работа з цвёрдымі бытавымі адходамі і навядзенне парадку на зямлі, вулічнае асвятленне і дарогі ў гарадах, вёсках… Пералік таго, над чым працуюць камунальнікі, можна назваць амаль бясконцым, а галоўнае — жыццёва неабходным кожнаму чалавеку. Менавіта пра гэта гаварыў са сцэны раённага Цэнтра культуры дырэктар ЖКГ Дзмітрый Дзямідчык, вітаючы спецыялістаў камунальнай службы.
Словы ўдзячнасці за працу, віншаванні з прафесійным святам ад імя райвыканкама выказала і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Марына Канончык.
У гэты дзень каля 20 спецыялістаў атрымалі ўзнагароды — ганаровыя граматы і падзячныя лісты — за прафесіяналізм і добрасумленныя адносіны да сваіх абавязкаў. А на працягу ўсяго мерапрыемства святочны настрой прысутным стваралі настаўнікі і выхаванцы Дзіцячай школы мастацтваў, якія падарылі шмат цудоўных песень, харэаграфічных і музычных кампазіцый.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии