Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

300

Выбары — свята ўсенароднае

27.03.2014
[caption id="attachment_34792" align="aligncenter" width="580"] На ўчастак для галасавання №14 імя 50 год БССР майстар ААТ «Капыльскі РКБА» Валянціна Жыліч прыйшла разам са сваёй унучкай Насцяй[/caption]

Жыхары Капыльшчыны, як і ўсёй Беларусі, у мінулую нядзелю прымалі ўдзел у галасаванні па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання. Выканаць свой грамадзянскі абавязак і аддаць голас за пэўнага кандыдата сельскага, раённага і абласнога Саветаў можна было на трыццаці сямі ўчастках для галасавання, створаных у нашым раёне.

У месцах, дзе знаходзіліся ўчасткі, панавала па-сапраўднаму святочная атмасфера, адпаведны настрой стварала музыка, якая разносілася па наваколлі, а яшчэ — цудоўнае веснавое надвор’е, якое ў гэты дзень было як на заказ. [caption id="attachment_34774" align="alignright" width="240"] Шматлюдна на Ванелевіцкім участку для галасавання[/caption] Адразу ж пасля адкрыцця Ленінскага ўчастка для галасавання №18 сюды пачалі ісці людзі. Нават ранні час іх не спыняў. — Актыўнасць выбаршчыкаў даволі высокая, — адзначыла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Людміла Нагорная. — З 709 чалавек, зарэгістраваных на нашым участку, 263 прагаласавалі датэрмінова. Думаю, што і сёння будзе не горш. Супрацоўнікі Дзіцячай школы мастацтваў падрыхтавалі канцэртную праграму, таксама ў нас працуе буфет  ад  магазіна “Зімняя вішня”. [caption id="attachment_34767" align="alignleft" width="240"] Галасаванне на даму ў Зінаіды Юневіч з аграгарадка Новыя Доктаравічы[/caption] Участак для галасавання №14 імя 50 год БССР размясціўся па традыцыі ў адміністрацыйным будынку ПМК-11 ААТ “Салігорскводбуд”, а старшынёй камісіі абрана Людміла Матусевіч — чалавек, які добра ведае выбарчую справу (калісьці ўзначальвала раённую камісію), таму пытанняў з арганізацыяй працэсу галасавання не ўзнікае. Да таго ж, члены камісіі вельмі творча падышлі да афармлення інтэр’ера ўчастка. А таксама кожнага, хто прыходзіў галасаваць, віталі шчырымі ўсмешкамі і добрымі словамі. Гэтак жа, як і прадаўцы магазіна “Околица”, якія прапаноўвалі тут свае тавары. [caption id="attachment_34768" align="alignright" width="159"] Бюлетэнь на Багдановіцкім участку атрымлівае Іван Лазоўскі[/caption] Таксама актыўна ішло галасаванне на Багдановіцкім участку для галасавання №21 (СШ №3 г. Капыля) і на Скабінскім участку №23. Тут гучала прыемная музыка, за ходам галасавання сачылі наглядальнікі. Не засталіся без увагі і тыя, хто па стане здароўя не змаглі прагаласаваць непасрэдна на выбарчым участ-ку. Напрыклад, члены камісіі Навадоктаравіцкага ўчастка №24 наведалі на даму інваліда І групы Зінаіду Юневіч, якая падала заяўку крыху раней.  Зінаіда  Сцяпанаўна  падзякавала за клопат і аддала  свой голас  за  кандыдатаў,  якіх яна вельмі добра ведае. [caption id="attachment_34769" align="alignleft" width="240"] Працуе камісія Быстрыцкага ўчастка №26[/caption] Ванелевіцкі ўчастак для галасавання №25 сустрэў нас канцэртнай праграмай, якую дэманстравалі на пляцоўцы каля мясцовай адзінаццацігодкі артысты мастацкай самадзейнасці сельскага Дома культуры. [caption id="attachment_34770" align="alignright" width="159"] Старшыня камісіі ўчастка №14 імя 50 год БССР Людміла Матусевіч[/caption] — Выбары для грамадзян Беларусі — заўсёды свята, — адзначыла старшыня камісіі Наталля Пішчэўская. — Таму людзі ідуць з радасцю. Вось і сёння даволі ажыўлена. Да таго ж, ёсць цудоўная магчымасць паглядзець на творчасць нашых землякоў. Быстрыцкі ўчастак для галасавання №26 — самы вялікі сярод сельскіх. На ім налічваецца 1041 выбаршчык. Аднак актыўнасць тут была таксама даволі высокай. У першай палове дня ўжо можна было гаварыць, што выбары на ім адбыліся, бо прагаласавала больш за палову выбаршчыкаў. На ўчастку былі зарэгістраваны наглядальнікі ад ветэран-скай арганізацыі, “БРСМ”, прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі, “Белай Русі”. Як паведаміў старшыня камісіі Мікалай Трус, тут таксама мясцовыя самадзейныя артысты падрыхтавалі канцэрт, а бібліятэка — тэматычную выставу. А вось набыць усе неабходныя прадукты можна было ў двух магазінах, якія знаходзяцца непадалёку. [caption id="attachment_34771" align="alignleft" width="240"] На Ленінскім участку працаваў буфет ад “Зімняй вішні”[/caption] [caption id="attachment_34772" align="alignright" width="240"] На Скабінскім участку фельчар ФАПа Жанна Раеўская і наглядальнік Марыя Дарашэвіч[/caption] Трэба адзначыць, што на кожным участку ў гэты дзень адказна неслі службу прадстаўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, медыцынскія работнікі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей