Як паведаміў старшыня Капыльскай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Іван Бабко, у спісы выбаршчыкаў усяго па раёне было ўключана 22 920 чалавек, прынялі ўдзел у галасаванні – 21 559, ці 94,1%. З іх датэрмінова прагаласавалі 9142 выбаршчыкі (39,9%).
Найбольшая актыўнасць назіралася на Слабада-Кучынскім, Канюхоўскім, Доктаравіцкім, Грозаўскім, Смаліцкім, Браткаўскім і Чырвонадубраўскім выбарчых участках, сярод гарадскіх – на Цімкавіцкім гарадскім, імя 50 год БССР і Ленінскім участках.
Па папярэдніх выніках у Мінскі абласны Савет дэпутатаў па Капыльскай выбарчай акрузе №48 абраны Уладзімір Анатольевіч Рудакоўскі, які атрымаў 87% галасоў у сваю падтрымку, па Бокшыцкай выбарчай акрузе №49 – Аляксандр Валянцінавіч Рыбак, за якога па Капыльскім раёне прагаласавалі 69% выбаршчыкаў.
У Капыльскі раённы Савет дэпутатаў па 35 выбарчых акругах абрана 35 дэпутатаў з 39, якія балаціраваліся.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии