Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца 2 красавіка, на Капыльшчыне запланавана правядзенне шэрагу мерапрыемстваў.
Так, у працоўных калектывах пройдуць гутаркі, лекцыі, выступленні, прысвечаныя гэтай падзеі. Ва ўстановах адукацыі адбудуцца інфармацыйныя мерапрыемствы, у ліку якіх выставы тэматычнай літаратуры, класныя гадзіны “Саюз Беларусі і Расіі”, сустрэчы з ветэранамі, грамадскімі дзеячамі, якія ўнеслі значны ўклад дзеля яднання народаў, наведванне школьных музеяў баявой і працоўнай славы, а таксама тэматычныя ўрокі.
Да гэтага дзяржаўнага свята будуць арганізаваны выставы і акцыі ў раённым краязнаўчым музеі, у Дамах культуры, клубах, бібліятэках будуць аформлены літаратурна-інфармацыйныя куткі, тэматычныя кніжныя паліцы, пройдуць інфармацыйныя гадзіны, гутаркі і г. д.
Райкамам ГА “БРСМ” запланавана ўрачыстае прыняцце новых членаў у рады маладзёжнага аб’яднання.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии