[caption id="attachment_34690" align="alignleft" width="300"]
Начальнік участка цеплавой гаспадаркі Раман Бандарык і аператар кацельні №5 Аляксандр Стэльмах[/caption]
[caption id="attachment_34691" align="alignright" width="270"]
Слесар-сантэхнік Вячаслаў Рончык[/caption]
Аналізуючы работу КУП “Капыльская ЖКГ”, можна вызначыць два асноўныя крытэрыі ацэнкі работы камунальнай службы раёна. Першы, некалькі суб’ектыўны і эмацыянальны: раён прайшоў гэту зіму без сур’ёзных збояў у рабоце ацяпляльнай сістэмы і водазабеспячэння. Гарачая вада падавалася па графіку, а батарэі былі не толькі цёплымі, а нават па-сапраўднаму гарачымі. Мала хто задумваўся, але для гэтага работнікі камунальнай службы нават па выхадных нарыхтоўвалі мясцовыя віды паліва для кацельняў. Нягледзячы на невялікі бюджэт, адміністрацыя Капыльскай ЖКГ планамерна вядзе і мадэрнізацыю аб’ектаў, набывае тэхніку, інструмент і запчасткі.
[caption id="attachment_34692" align="alignleft" width="270"]
На цеплавой мадэрнізацыі дома па вуліцы 50 гадоў БССР будаўнікі Лявонцій Мазоль і Леанід Макаўчык[/caption]
А вось другі крытэрый ацэнкі — аб’ектыўны, таму што заснаваны на канкрэтных лічбах, з якімі не паспрачаешся. Такім чынам, па выніках работы за 2013 год прадпрыемствам выкананы ўсе асноўныя паказчыкі. Ад рэалізацыі работ і паслуг атрыманы прыбытак у суме 4204 мільёнаў рублёў, рэнтабельнасць склала 6,2%. Паказчык па зберажэнні паліўна-энергетычных рэсурсаў склаў мінус 8,6% пры заданні мінус 8%. Па праграме энергазберажэння камунальнікі выканалі асноўныя даведзеныя заданні: праведзена замена цеплатрас на перадізаляваныя трубы (па Капылі заменена 2,6 км), помпавага абсталявання, цеплаабменнікаў, укараненне энергаэфектыўных свяцільняў і г. д.
[caption id="attachment_34693" align="alignright" width="270"]
Электраманцёр Аляксандр Зарамбоўскі[/caption]
Не спынялася работа і па добраўпарадкаванні горада: новае аблічча набывалі тэрыторыя, дамы райцэнтра. Вялікі ўклад работнікі камунальнай службы зрабілі падчас рэалізацыі прапановы ініцыятыўнай групы Капыльскага раёна “Добраўпарадкаванне поймы ракі Каменкі ў г. Капылі”, якая ўвайшла ў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый Беларусі”. Камунальнікі зрабілі ўшчыльненне грунту пад тратуары ўздоўж берага ракі, пасля выканалі ўкладку бардзюраў і тратуарнай пліткі на гэтым месцы.
Працягваецца цеплавая мадэрнізацыя жыллёвага фонду. Яна дазваляе павысіць энергаэфектыўнасць дома і забяспечыць жыхароў тымі ўмовамі пражывання, якія адпавядаюць дзеючым нормам. Такая работа за апошні час праводзілася па вуліцы 50 гадоў БССР. Яшчэ адна галоўная задача, якая стаіць перад камунальнікамі, — ка- пітальны рамонт прыдамавых тэрыторый. Добраўпарадкаванне двароў у мінулым годзе ішло на вуліцах Багдановіча і Партызанскай. Бясспрэчна, работа ў такім напрамку будзе працягвацца, тым больш што набліжаецца юбілей горада. У сувязі з гэтым сёлета запланаваны работы па ўкладцы новых тратуараў на вуліцах М. Горкага, Партызанскай (да перакрыжавання з вуліцай Цімкавіцкай), Прамысловай, а па вуліцы Жылуновіча пакладуць новае асфальтавае пакрыццё.
[caption id="attachment_34689" align="alignleft" width="270"]
На добраўпарадкаванні ракі Каменкі[/caption]
Акрамя асноўнай дзейнасці калектыў прадпрыемства актыўна ўдзельнічае ў разнастайных спартыўных мерапрыемствах, праводзімых у раёне і за яго межамі, у многіх з іх з’яўляецца асноўным прэтэндэнтам на самыя высокія месцы. Невыпадкова ўжо каторы год запар калектыў фізічнай культуры КУП “Капыльская ЖКГ” прызнаецца лепшым сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
А напярэдадні свайго прафесійнага свята камунальнікі на ўрачыстым сходзе падвялі вынікі, назваўшы імёны тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у агульны поспех.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКАХ: 1. Начальнік участка цеплавой гаспадаркі Раман Бандарык і аператар кацельні №5 Аляксандр Стэльмах
Фота аўтара
Комментарии