[caption id="attachment_34674" align="alignleft" width="310"]

Сяргей Дубовік[/caption]
Адкрытае акцыянернае таварыства “Старыца-Агра” адным з першых сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны выйшла на старт вясенняй пасяўной. Раннія яравыя культуры ўжо пасеяны больш чым на 120 га, у першую чаргу гэта авёс.
Самыя прыдатныя на дадзены момант глебы для сяўбы – на тарфяніках. Менавіта там на энерганасычаных трактарах сеюць авёс гатунку “юбіляр” механізатары Сяргей Дубовік і Васіль Чабатароў. Як адзначае галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Логіш, глеба на ўчастку ўжо прагрэлася і спрыяе сяўбе гэтай культуры.
Акрамя таго, у гаспадарцы актыўна вядзецца падрыхтоўка плошчаў пад будучую сяўбу яравых і пасадку бульбы, адно звяно вывозіць, а два – уносяць арганіку на палеткі, шэсць адзінак тэхнікі займаюцца раскідваннем мінеральных угнаенняў, тры агрэгаты “Раса” падкормліваюць азімыя. Вядома ж, ідуць і іншыя работы.
[caption id="attachment_34675" align="alignright" width="310"]

Васіль Чабатароў[/caption]
Працоўны дзень ужо арганізоўваецца ў адпаведнасці з графікам вясенняй пасяўной. Усе занятыя на палявых работах забяспечваюцца двухразовым гарачым харчаваннем (дарэчы, работа сталовай не спынялася і зімой), на развозцы абедаў з гэтага года заняты тры аўтамашыны.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии