Ранні прыход вясны і павышэнне тэмпературы паветра, якое прагназуюць у бліжэйшыя дні сіноптыкі, патрабуюць неадкладнага пачатку пасяўной кампаніі па ўсім раёне. Менавіта гэтыя фактары ў першую чаргу сталі падставай для правядзення старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем і яго першым намеснікам начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк занальных нарад з аграрыямі Капыльшчыны.
Як сцвярджаюць спецыялісты, з улікам умоў надвор’я неабходна максімальна скараціць тэрміны сяўбы, таму пастаўлена задача правесці яе не больш чым за 7–11 дзён. Каб пасяўная прайшла ў неабходным тэмпе і ў аптымальны тэрмін, трэба арганізаваць падрыхтоўку глебы і сяўбу ў дзве змены, для чаго неабходна прыцягнуць дадаткова механізатараў з прамысловых прадпрыемстваў, выпускнікоў прафтэхкаледжа.
Асаблівую ўвагу трэба надаць сяўбе кукурузы (захаваць мінулагоднія плошчы), бабовых траў для нарыхтоўкі кармоў.
Улічваючы тое, што назіраецца недахоп фінансавых сродкаў на набыццё мінеральных угнаенняў, упор трэба зрабіць на арганіку. Для гэтай мэты неабходна ачысціць усе гноесховішчы, выгульныя двары і вывезці яе ў поле, каб унесці або збуртаваць. Згодна з рашэннем аблвыканкама дапамогу тэхнікай павінны аказаць прадпрыемствы г. Мінска. Пільную ўвагу трэба надаць кантролю за расходаваннем паліва.
Таксама спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў павінны сачыць за якасцю ворыва, апрацоўкі глебы, засявання палеткаў з захаваннем тэхналагічнай паласы, не забывацца пра падкормку пасеваў.
Аператыўнаму правядзенню работ будзе садзейнічаць належная арганізацыя працы. Як ужо адзначалася, працоўны дзень трэба арганізаваць у дзве змены, занятых на палявых работах забяспечыць гарачым харчаваннем.
У той жа час нельга забывацца і пра навядзенне парадку на зямлі. У першую чаргу павінны быць агароджаны і падсыпаны тэрыторыі фермаў і мехдвароў, на палетках – заараны ўсе няўдобіцы, прыбраны мінулагоднія рэшткі сельгаспрадукцыі і камяні. Акрамя таго, сельгаспрадпрыемствам трэба ўключыцца ў сумесную работу з сельвыканкамамі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии