Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

84

Веснавое поле (CMigrator copy 2)

20.03.2014
Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу па стане на 18 сакавіка на рахунку трох сельгаспрадпрыемстваў першыя гектары, засеяныя яравымі культурамі. Гэта   ААТ  “Старыца-Агра”  (80 га),  “Скабін”  (27 га),  ЗАТ  “Жыліхава” (41 га). Пераважная большасць гаспадарак вядуць ворыва — усяго заарана пад яравую сяўбу 1988 га, або 25% ад неабходнага. На 1928 га закрыта вільгаць. Азотнымі ўгнаеннямі падкормлена 3459 га азімых збожжавых культур, 430 га азімага рапсу, 510 га шматгадовых траў, 488 га палепшаных сенажацяў і пашаў. Пачалося ўнясенне мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу — усяго раскідана 489,4 тоны дзеючага рэчыва, у тым ліку 23,1 т дз. р. азоту, 54,8 т дз. р. фосфару, 411,5 т дз. р. калію. Вывезена 560 351 тона арганікі (88% ад нарыхтаванага), унесена 279 110 тон — 50%. Ідзе пратручванне насення: на названую дату апрацавана пратручвальнікамі 298,5 тоны. Завезена 183,5 тоны насення эліты з 381 тоны неабходных. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей