[caption id="attachment_34585" align="alignleft" width="300" caption="Падчас добраўпарадкавання поймы ракі Каменкі ў Капылі"]

[/caption]
[caption id="attachment_34586" align="alignright" width="243" caption="На вуліцы Цімкавіцкай"]

[/caption]
Самым ажыўленым месцам у Капылі стала пойма ракі Каменкі, якая ўжо летась значна змяніла свой воблік і паступова ператвараецца ў цудоўнае месца для адпачынку гараджан. У дзень суботніка сюды “высадзіўся” шматлікі дэсант з ліку супрацоўнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама. Людзі з граблямі і лапатамі раўнялі зямлю, рыхтуючы месца для газонаў і клумбаў.
Пад пільнай увагай гараджан былі ў гэты дзень і скверы. Да прыкладу, тэрыторыю вакол свайго адміністрацыйнага будынка прыбіралі супрацоўнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і раённага аддзела фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, ля дзіцячай школы мастацтваў зграбалі леташнее лісце і смецце работнікі Капыльскай ЖКГ, сквер у цэнтры горада “аблюбавалі” старшакласнікі з СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага. Дарэчы, навучэнцы гэтай адзінаццацігодкі пастараліся падчас суботніка навесці парадак і на сваім стадыёне.
[caption id="attachment_34587" align="alignleft" width="243" caption="Школьны стадыён"]

[/caption]
[caption id="attachment_34588" align="alignright" width="243" caption="Замацаваную тэрыторыю прыбіраюць супрацоўнікі Беларусбанка"]

[/caption]
Была таксама арганізавана ўборка вуліц Цімкавіцкай і 50 год БССР, дзе за работай удалося сфатаграфаваць работнікаў энерганагляду і ПМК-11, адпаведна. Многія прадпрыемствы і арганізацыі горада і раёна наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях.
[caption id="attachment_34591" align="alignleft" width="243" caption="Работнікі ЖКГ на уборцы сквера"]

[/caption]
Праз некалькі тыдняў клапатлівая маці-прырода пачне аздабляць зямлю першай зелянінай, ажывяцца дрэвы, кусты. Але трэба памятаць, што без рук людскіх немагчыма стварыць адпаведную эстэтыку наваколля.
Комментарии