Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

79

Ваш голас будзе галоўным

19.03.2014
На Капыльшчыне, як і ва ўсёй рэспубліцы, 18 сакавіка пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, якое працягнецца па 22 сакавіка ўключна. Аддаць сваё “за” ці “супраць” жыхары горада і раёна могуць у тайных кабінках на 36 выбарчых участках. Падтрымаць свайго кандыдата можна з 18 па 22 сакавіка ўключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Галасаванне на даму будзе праводзіцца толькі ў дзень выбараў – 23 сакавіка (у гэты дзень выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8 да 20 гадзін). Той, хто не зможа прыйсці на выбарчы ўчастак па стане здароўя, мае права падаць заяўку на асабісты візіт членаў камісіі ў асноўны дзень галасавання. Дарэчы, прагаласаваць датэрмінова зможа любы жадаючы выбаршчык. Тлумачыць прычыны, з-за якіх у яго няма магчымасці выканаць свой грама-дзянскі абавязак у асноўны дзень, 23 сакавіка, не трэба. Дастаткова прыйсці на выбарчы ўчастак з пашпартам, вадзіцельскім пасведчаннем, ваенным білетам (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), пенсійным пасведчаннем (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі), службовым пасведчаннем дзяржаўнага служачага, студэнцкім білетам. Грамадзянін, які страціў пашпарт, атрымае бюлетэнь для галасавання па даведцы органаў  унутраных  спраў. Удзельнічаць у галасаванні на мясцовых выбарах у Беларусі могуць таксама грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць у краіне, ім трэба мець пры сабе пасведчанне на права жыхарства. На Цімкавіцкім гарадскім участку для галасавання №22, што размясціўся ў адміністрацыйным будынку ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”, 1035 выбаршчыкаў, у тым ліку адзін, які галасуе ўпершыню. Гэта навучэнец другога курса Капыльскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Андрэй Цёмны. Юнак праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю і вырашыў прагаласаваць у першы дзень датэрміновага галасавання. Старшыня ўчастковай камісіі Ірына Пабока, сакратар Ала Кабушка разам з іншымі членамі ўручылі Андрэю віншавальную паштоўку і сувенір, каб гэты дзень застаўся ў яго памяці надоўга. Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА Выбарчы бюлетэнь атрымлівае Андрэй Цёмны  

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей