Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Современный человек, культурный человек

13.10.2010

Сёння немагчыма ўявіць наша жыццё без цікавых канцэртных праграм, наведвання бібліятэкі і музея, без той народнай спадчыны, якую ашчадна захоўваюць работнікі культуры. Напярэдадні свайго прафесійнага свята пра дзейнасць адной з самых запатрабаваных галін нашага духоўнага жыцця расказвае начальнік аддзела культуры райвыканкама Наталля ЦАРКОВА.

— Наталля Іванаўна, на працягу года культурнае жыццё Капыльшчыны было насычана яркімі падзеямі і цікавымі мерапрыемствамі. Узгадайце, калі ласка, пра самыя запамінальныя.

— У раённым Цэнтры культуры адбыўся 16-ы абласны агляд калектываў мастацкай самадзейнасці, якія носяць званне “народны”. У чэрвені ў аграгарадку Цімкавічы прайшлі  святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 110-годдзю з дня нараджэння нашага земляка, класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Сапраўдным святам для жыхароў горада сталі тэатралізаваны канцэрт “Майская раніца Перамогі” і вячэрняя эстрадная праграма, прымеркаваныя да 65-годдзя Вялікай Перамогі. У рамках культуралагічнай акцыі “Беларусь- гэта мы” для жыхароў горада і раёна адбыліся канцэрты музычнай капэлы “Санорус”, ансамбляў “Песняры”, “Сябры”, “Беларусы”.

Шмат цікавых і змястоўных мерапрыемстваў прайшло ў сельскіх установах культуры: творчыя справаздачныя канцэрты клубных устаноў, прысвечаныя 65-годдзю Вялікай Перамогі, раённы агляд-конкурс дыскатэчных праграм і на лепшую пастаноўку работы з дзецьмі, раённы конкурс дзіцячай творчасці сярод сельскіх бібліятэк “Я не волшебник, я только учусь”.

Навучэнцы Капыльскай ДШМ прынялі ўдзел у конкурсе фартэпіяннай музыкі “Музыкальныя іскаркі” (г. Клецк), дзіцячым фестывалі-конкурсе джазавай і эстраднай музыкі “Джаз-тайм”, фестывалі народнай музыкі “Сымон-музыка”, конкурсе выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах памяці І. Янкоўскага (г. Стоўбцы), абласным конкурсе-пленэры “Фарбы роднай Зямлі” (г. Чэрвень), рэгіянальным конкурсе-пленэры юных мастакоў памяці М. Сеўрука (г. Нясвіж), конкурсе маладых выканаўцаў “Музычная вясна” (г. Салігорск).

Народныя майстры раёна і іх вучні прымалі ўдзел у рэспубліканскім свяце “Вясновы букет” (г. Мінск), абласным конкурсе “Калыска талентаў” (г. Клецк), рэгіянальным свяце-конкурсе “Умельцы” (г. Узда), фестывалі фальклорнага мастацтва “Сугалоссе” (Салігорскі раён). Абрадавы калектыў “Цары” Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу прымаў удзел у адкрыцці выставы “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: кансервацыя ці развіццё?” у Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны ў Беларусі.

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” трэцюю прэмію атрымала Цімкавіцкая сельская бібліятэка (загадчыца філіяла Н.І. Рудэнка). Лясноўская сельская бібліятэка (бібліятэкар С.І. Лазарава) прызнана пераможцам абласнога агляду-конкурсу на лепшае інфармацыйна-ідэалагічнае абсталяванне ў намінацыі “Лепшы інфармацыйны куток” сярод арганізацый культуры.

Былі арганізаваны раённыя конкурсы юных цымбалістаў “Срэбны звон”, баяністаў і акардэаністаў “Капыльскія пераборы”, конкурс дзіцячага малюнка, прысвечанага 110-годдзю К. Чорнага.

— Бясспрэчна, што для паспяховай работы ўстаноў культуры неабходна іх фінансава падтрымліваць.

— Сапраўды, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры надаецца вялікая ўвага. У 2010 годзе на іх бягучы рамонт у будучых аграгарадках Жыліхава, Браткава, Скабін выдаткавана 170 млн руб. Праведзены рамонты ў Капыльскай ДШМ, Душаўскай бібліятэцы, Бучацінскам СДК, адрамантаваны фасад Грозаўскага СДК. Словы ўдзячнасці за аказаную фінансавую падтрымку выказваю кіраўнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў А.Ч. Кажуру, М. М. Байрашу, У. А. Рудакоўскаму, А. А Турбану, А. В. Кіулу, А. В. Рыбаку.

— Калі прадоўжыць тэму работы ўстаноў культуры, што яшчэ можна адзначыць?

— Ва ўстановах раёна аказваецца 43 віды платных паслуг. Гэта асноўны прагнозны паказчык, які перавыконваецца. У цэлым па раёне тэмп росту ў параўнанні з мінулым годам складае 123,2 % (пры плане 118,5). За 9 месяцаў бягучага года аказана насельніцтву платных паслуг на суму 173,3 млн  руб. Удзельная вага даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ў агульным аб’ёме фінансавання галіны складае 8,2 %, аб’ём пазабюджэтных паступленняў на душу насельніцтва – 5320 рублеў.

— Не сакрэт, што аснову кожнага калектыву складаюць людзі, цалкам адданыя сваёй любімай справе. Напэўна, напярэдадні свята іх заслугі адзначаны па праве?

— Напярэдадні прафесійнага свята за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культурнай спадчыны аб’яўлена Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Любві Пятроўне Галубовіч, рэжысёру народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, грашовай прэміяй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта заахвочаны Леў Міхайлавіч Канаплянік, кіраўнік узорнага дзіцячага эстраднага аркестра Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Ганаровымі граматамі абласнога ўпраўлення культуры адзначаны Ніна Яўгенаўна Гарашчэня, майстар-метадыст раённага Цэнтра ткацтва, Ірына Антонаўна Пятровіч, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі. Алене Васільеўне Валчкевіч, дырэктару Капыльскай ДШМ, Святлане Іванаўне Лазаравай, бібліятэкару Лясноўскай сельскай бібліятэкі, Галіне Антонаўне Шахновіч, дырэктару Камсамольскага СДК, аб’яўлены Падзякі старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта.

Дзякуючы прафесіяналізму і адданасці сваёй справе не толькі ўзнагароджаных, але і ўсіх работнікаў культуры, ладзяцца святы, гучаць песні і танцы, адбываюцца выставы і фестывалі. Выказваю глыбокую ўдзячнасць за вашу працу і творчасць.

Распытвала Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей