На чарговы прыём да члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалая Радамана, які ён правёў у Капыльскім райвыканкаме, звярнуліся шэсць чалавек.
Заяўнікі прасілі ў сенатара аказаць садзеянне па спілоўванні аварыйна-небяспечнага дрэва ў аграгарадку Мажа (вул. Шастакі), па прыватызацыі жылля, якое належыць ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”, па рамонце жылога дома ў в. Васілеўшчына (уласнік – ААТ “Племзавод Дусаеўшчына”). Таксама ў ходзе прыёму былі дадзены тлумачэнні наконт атрымання льготнага крэдыту на куплю жылля і ажыццяўлення аперацый па куплі-продажы аўтамабіляў. Пытанні, якія не вырашаны адразу, узяты на кантроль і вывучаюцца дадаткова.
Сяргей КОЗЕЛ
На здымку: на прыёме ў М. Радамана А. Гардзей.
Фота аўтара
Комментарии