[caption id="attachment_34434" align="alignleft" width="300" caption="Вывазкай арганікі займаецца механізатар ААТ “Скабін” Ігар Рай"]
[/caption]
Вучоныя падлічылі, што нарматыўная прыбаўка ад адной тоны арганічных угнаенняў для азімых збожжавых складае 25 кг збожжа, 105 кг бульбы, 125 кг цукровых буракоў, 200 кг кармавых караняплодаў, 190 кг зялёнай масы кукурузы на сілас, а ўсіх культур — у сярэднім 30 кг кармавых адзінак. Гэта дае падставу меркаваць, што нарыхтоўцы, вывазцы і ўнясенню арганікі неабходна надаваць вельмі вялікую ўвагу. Тым больш, калі ўлічваць, наколькі дарагімі сталі мінеральныя ўгнаенні.
Якая ж сітуцыя з назапашваннем і ўнясеннем гэтых вітамінаў урадлівасці ў нашым раёне? Паводле інфармацыі, атрыманай ва ўпраўленні райсельгасхарчу, на 13 сакавіка бягучага года было назапашана пад сяўбу яравых культур 634 348 тон арганікі (99% да задання), вывезена — 538 663 тоны (84% ад назапашанага), унесена — 252 071 тона (47%).
Пераважная большасць сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны штодня займаецца вывазкай і ўнясеннем гэтых угнаенняў. Найбольш прадукцыйна працуюць у адкрытых акцыянерных таварыствах “Капыльскае”, дзе за названы дзень раскідана 1500 тон арганікі, “Старыца-Агра” — 1388 тон, “Скабін” — 600 тон. Пад пагрозай зрыву заданне ў ААТ “Праснакі”, дзе з неабходных 13 100 тон пад яравую сяўбу вывезена толькі 895 тон і не ўнесена ні адной тоны. Няма ніводнай тоны ўнесенай арганікі пад яравую сяўбу 2014 года і ў КСУП “Грозава-агра”, толькі 1625 тон з 21 160 нарыхтаваных раскідана на палетках ААТ “Прагрэс 2010”, 1230 тон — на рахунку ААТ “П-з Дусаеўшчына”.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота Крысціны ЖОГАЛЬ
Комментарии