Выдатны падарунак — Падзяка начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама за выхаванне сына Валерыя — напярэдадні свята жанчын атрымала Ганна Шалік з вёскі Бабоўня (на здымку).
Старшы лейтэнант міліцыі Шалік, які працуе оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку, зарэкамендаваў сябе як дысцыплінаваны, прынцыповы супрацоўнік, які добрасумленна ставіцца да даручанай справы. Таксама шмат цёплых слоў прагучала ў адрас усіх жанчын, баявых сябровак, якія сабраліся ў зале раённага Цэнтра культуры, дзе 4 сакавіка святкавалі Дзень беларускай міліцыі.
Удзячнасць міліцыянерам у гэты дзень выказаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Ва ўрачыстай абстаноўцы кіраўнік раёна ўручыў Падзячныя пісьмы супрацоўнікам Капыльскага РАУС Андрэю Багрыцэвічу, Сяргею Лазоўскаму, Максіму Зарамбоўскаму, Леаніду Акулу, Ірыне Багрыцэвіч. Пад шчодрыя апладысменты начальнік Капыльскага РАУС Дзмітрый Гарэлік уручыў медаль “За бездакорную службу” III ступені старшаму прапаршчыку Уладзіміру Тарчылу. Нагрудным знакам дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь “За адзнаку” ўзнагароджаны маёр міліцыі Аляксандр Маліноўскі. Гераічны паступак — выратаванне чалавека, які праваліўся пад лёд, — здзейсніў маёр міліцыі Алег Осіпаў. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай міністра ўнутраных спраў і граматай упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. 3 лютага бягучага года, праследуючы небяспечнага злачынцу, свае прафесійныя якасці праявілі капітан Вячаслаў Паўловіч, старшы лейтэнант Віктар Борыс, прапаршчык Аляксей Лявар. Яны ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.
За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай міліцыі былі адзначаны міліцыянеры Андрэй Шыдлоўскі, Аляксандр Есмантовіч, Дзмітрый Кукушкін. Чарговае званне капітан міліцыі атрымалі інспектар ДПС Уладзімір Кажура, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Дзмітрый Сянюк.
За ўмелыя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя падчас узаемадзеяння з супрацоўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, начальнікам РАНС В. Ільючыкам аб’яўлены падзякі маёрам міліцыі Дзмітрыю Карнейчыку і Генадзю Шапашнікаву, начальніку Капыль-скага РАУС Дзмітрыю Гарэліку.
Святочным падарункам для ўсіх прысутных стаў канцэрт, падрыхтаваны ветэранамі службы, работнікамі раённага Цэнтра культуры.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии