58
“Мехдвор — сэрца гаспадаркi”
06.03.2014
Крытычны матэрыял пад такой назвай быў апублікаваны ў № 5 ад 22 студзеня 2014 года. У ім, у прыватнасці, выказваліся заўвагі ў адрас КСУП “Грозава-агра” наконт навядзення парадку на мехдвары гаспадаркі, арганізацыі работы па падрыхтоўцы тэхнікі да веснавой пасяўной. Днямі рэдакцыя атрымала адказ за подпісам кіраўніка сельгаспрадпрыемства, у якім гаворыцца наступнае:
“Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Грозава-агра” паведамляе, што на мехдвары наведзены парадак, распрацаваны графік уборкі памяшканняў мехмайстэрні і вывазу смецця. Маюцца кантэйнеры для раздзельнага збору смецця. Тэхніка пастаўлена згодна з патрабаваннямі Дзяржтэхнагляду.
Дырэктар КСУП “Грозава-агра” Аляксандр РЫБАК”.
Поделиться
Комментарии