Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Гуляла Масленіца

05.03.2014
У мінулую нядзелю капыляне адгулялі Масленіцу. Шчыра, весела, з агеньчыкам! Цэнтральная плошча горада стала месцам, дзе ўсе жадаючыя змаглі пакаштаваць бліноў, праверыць свае сілы ў разнастайных конкурсах, пажартаваць разам з артыстамі. Галоўны ўдзел у падрыхтоўцы свята прынялі супрацоўнікі раённага Цэнтра традыцыйнай культуры (дырэктар Галіна Гурло). А вось пасмяяцца над пошукамі жаніхоў-прынцаў “з замежжа” капыляне змаглі дзякуючы таленту навучэнцаў Капыльскага прафтэхкаледжа: Рыгора Гурло – “з Кітая”, Максіма Мароза і Аляксандра Давыдоўскага – “з Персіі”, Івана Жука, Аляксандра Сакалова – “з Афрыкі”, Віталя Канончыка – “з Францыі” і сапраўднага беларуса Вячаслава Курчыка (мастацкі кіраўнік РЦТК) для прыгожай Вясны (Вольга Даманская). У пошуках дапамагала Сваха-Масленіца – Наталля Кудзёлка. Народнымі жартамі цешылі гледачоў вядучыя: Скамарох (Юрый Апановіч) і Пятрушка (Вадзім Янцэвіч). За гукавое афармленне адказваў супрацоўнік РЦТК Аляксандр Беразоўскі. Канцэртныя нумары ў тэатралізацыі прагучалі ў выкананні Валянціны Зарамбоўскай, Галіны Аляксе- евай, Аляксандра Карповіча і Алены Волкавай. Здзівілі гледачоў незвычайнымі “масленічнымі” касцюмамі супрацоўнікі Руднянскага і Скабінскага клубаў-бібліятэк, а таксама Бучацінскага, Жыліхаўскага і Новадоктаравіцкага СДК. За смачныя бліны з рознымі відамі начынак капыляне могуць падзякаваць удзельніцам аматарскага аб’яднання нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” Лоцвінскага сельскага Дома культуры і клубнага аб’яднання традыцыйнай кухні “Семяжовачка” (Семежаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу). А вось паспрабаваць свае сілы ў розных відах гульняў і спаборніцтваў удзельнікі свята маглі дзякуючы супрацоўнікам Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна і народнага калектыву гульні і гумару “Капыльскія пацехі”. Каб вясна-красна хутчэй да нас завітала, пад песні ды хараводы напрыканцы свята спалілі пудзіла зімы. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей