Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

У пастаянным пошуку

03.03.2014
Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Капыльскі кааппрам» сёлета прызнана пераможцам раённага спаборніцтва па выніках работы за 2013 год  сярод прадпрыемстваў вытворчай сферы і сферы паслуг.  Чарговы поспех калектыву, які больш за 10 гадоў узначальвае дырэктар Віктар Смусянок, яшчэ раз падкрэсліў: курс, узяты на мадэрнізацыю вытворчасці, і пастаянны пошук новых рынкаў збыту прыносяць свае дывідэнды. [caption id="attachment_34000" align="aligncenter" width="443" caption="Работнікі кааппрама Таццяна Чалевіч, Тамара Абрамовіч, Валянціна Бойка, Віктар Смусянок"][/caption] Арганізатарскія здольнасці, мэтанакіраванасць і адказнасць Віктар Смусянок праявіў, калі на працягу 17 гадоў працаваў на пасадзе дырэктара аптова-гандлёвай базы ў вёсцы Цімкавічы. Гэта структура раённай сістэмы спажыўкааперацыі дзейнічала стабільна, без збояў. У 2003 годзе Віктару Васільевічу прапанавалі новую адказную работу — месца дырэктара кааппрама. З самага пачатку новаму кіраўніку прыйшлося сутыкнуцца з многімі праблемамі, якія датычыліся якасці і аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі. Для ўдасканалення дзейнасці кааператыўнай прамысловасці неабходна было ўкараняць новыя тэхналогіі. Крок за крокам калектыў прадпрыемства ішоў наперад, дасягаючы галоўнай мэты — выпуск якаснай прадукцыі. Першыя новаўвядзенні закранулі вытворчасць каўбасных вырабаў. Састарэлае халадзільнае абсталяванне вырашылі перавесці з аміяку на сплітсістэмы (больш сучасныя і няшкодныя тэхналогіі). Літаральна праз чатыры месяцы гэта работа была праведзена. На працягу двух гадоў прайшла мадэрнізацыя ўсяго цэха: зманціравана абсталяванне па вытворчасці сыравэнджаных і сыравяленых каўбас. Гэта дало магчымасць выпускаць вырабы, якія адпавядалі міжнароднай сістэме стандартаў якасці выпускаемай прадукцыі (ISO). Павялічыліся аб’ёмы, але з-за гэтага ўзніклі і праблемы з сыравінай. Дзякуючы ў многім менавіта ўпраўленню райсельгасхарчу, якое спрыяла паляпшэнню паставак мясной сыравіны, мясцовым сельгасвытворцам, пытанне паступова было знята. [caption id="attachment_34001" align="aligncenter" width="443" caption="Наталля Каско і Наталля Бабарэка"][/caption] Удасканалення вытворчасці патрабаваў і рыбны цэх, які ўжо дзейнічаў на момант прызначэння Віктара Смусянка на пасаду. Але пастаянныя праблемы, якія ўзнікалі па лініі санітарнай службы, паставілі адміністрацыю перад фактам — неабходна мадэрнізацыя і тут. Сіламі работнікаў кааппрама за ўласныя грошы ў хуткім часе была праведзена рэканструкцыя з набыццём усяго сучаснага тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання, уве- дзена сістэма якасці ISO-9001. Сёння ад капыльскіх вытворцаў спажывецкі рынак раёна і вобласці атрымлівае разнастайную высакаякасную рыбную прадукцыю. Пераабсталяванне, якое  вядзецца на працягу апошніх трох гадоў, не абмінула і хлебны цэх. Закуплены італьянскія печ і расстойная шафа. Гэта значна паўплывала на якасць хлебабулачных вырабаў. Яскрава пра гэта гавораць і ўзнагароды, атрыманыя на разнастайных конкурсах. Але вытворцы не стаяць на месцы: паступова вядзецца замена ўсёй лініі. Цяпер ідзе мантаж новага абсталявання па выпечцы “капыльскага” фармавога хлеба. Гэта дазволіць знізіць сабекошт прадукцыі, паменшыць яе цану і значна палепшыць якасць. Атрымалася забяспечыць і станоўчую дынаміку развіцця вытворчасці здобы. І гэта толькі на першым этапе пераабсталявання. У хуткім часе з’явіцца на кааппраме і новая лінія па выпуску смачных пульхных булачак і батонаў. Для павелічэння аб’ёмаў каля пяці гадоў таму была асвоена новая вытворчасць: кааппрам наладзіў выпуск цвікоў. Гэта дазволіла стварыць два дадатковыя працоўныя месцы і палепшыць фінансавы стан прадпрыемства. Паколькі ў сістэме аблспажыўсаюза ніхто не займаецца вытворчасцю сеткі «Рабіца», капылянамі было прынята рашэнне ўкараніць і такі від прадукцыі. За змену атрымліваецца зрабіць па 10-15 рулонаў (1,5х10 м), што дазваляе забяспечыць патрэбы як мясцовых пакупнікоў, так і спажыўцоў за межамі раёна. Павелічэнне аб’ёмаў выпускаемай прадукцыі і, як след, фінансавая стабільнасць прадпрыемства дазваляюць паступова павялічваць заработную плату, што, адпаведна, станоўча ўздзейнічае і на работу калектыву, дзе працуе каля ста чалавек. Цяпер на кааппраме ідуць рамонтныя работы ў будынках для прывядзення іх у адпаведнасць з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў. Да таго ж, падрыхтавана дакументацыя і заключаны дагавор на падвядзенне прыроднага газу, што дазволіць больш эфектыўна працаваць новаму абсталяванню. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей