Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

76

Копылянин Иван Василевич отмечен дипломом областного пленэра «Солнечное тепло дерева»

15.07.2019
Па выніках абласнога пленэру «Сонечная цеплыня дрэва» капылянін Іван Васілевіч (на здымку) адзначаны Дыпломам за захаванне і творчае развіццё традыцый вырабу драўлянай скульптуры. Нагадаем, абласны пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва» штогод праводзіцца з 2002 года і вандруе па Мінскай вобласці. Утульнай творчай майстэрняй сёлета стаў г. Нясвіж. Арганізатарамі свята-конкурсу выступілі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, аддзел  ідэалагічнай  работы,  культуры  і па справах моладзі Нясвіжскага райвыканкама. Дванаццаць мастакоў з Мінска, Мінскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей працавалі над сваімі драўлянымі манументальнымі скульптурамі. Выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі драўніны, яны стараліся надаць ім эстэтычную акрэсленасць у рамках тэматыкі сёлетняга пленэру — «Легенды і міфы Нясвіжскага краю». І выйшла так, як задумалі: ажылі магутныя дубы, сталі неад’емнай часткай старажытнага Нясвіжа. На славу рабіў свайго мядзведзя з рыбкай у лапах і наш зямляк, майстар народнага клуба «Скарбонка» Іван Васілевіч.  Пасля заканчэння пленэру гэтая скульптура ўпрыгожыць тэрыторыю дзіцячай пляцоўкі Нясвіжа.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей