Самымі яркімі экспанатамі на выставе ў раённым Цэнтры культуры сталі факсімільныя выданні ўнікальных кніг духоўнай культуры Беларусі: «Полацкае Евангелле» (першакніга Беларусі ХII стагоддзя), «Слуцкае Евангелле» (праваслаўная святыня Беларусі ХVI стагоддзя), «Жыццё блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ў горадзе Полацку» (ХII стагоддзе).
Адкрыццё выставы пачалося з набажэнства, якое разам з прыхаджанамі правёў благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Пасля гэтага святар пагутарыў з наведвальнікамі
(на здымку), а таксама папоўніў асабістую бібліятэку некалькімі кнігамі. Да ўвагі ўсіх, хто завітаў на выставу, быў прапанаваны шырокі выбар духоўнай, адукацыйнай і дзіцячай літаратуры, шмат аўдыё- і відэапрадукцыі, ікон і царкоўных рэчаў, гаючыя травяныя зборы. Адначасова ў фае РЦК ішла дэманстрацыя відэафільмаў праваслаўнай тэматыкі. Таксама хрысціяне змаглі прыкласціся да іконы святой праведнай Монікі, апякункі сям’і, заступніцы бацькоў і маці.
У нядзелю, 2 сакавіка, выстава-кірмаш «Радасць слова» завяршае сваю работу.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии