Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Жыццё на карысць людзей

25.02.2014
Багатым на разнастайныя падзеі можна назваць жыццёвы шлях ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Васільевіча Падоліна з аграгарадка Пясочнае, які днямі адзначыў свой 90-гадовы юбілей. Суровыя ваенныя выпрабаванні, якія выпалі на яго долю, толькі ўмацавалі характар, навучылі ніколі не падаць духам і годна выходзіць з розных сітуацый. Заслугі Канстанціна Васільевіча не засталіся незаўважанымі Радзімай. Ён быў узнагароджаны ордэнамі Славы І і ІІ ступеняў, ордэнам Айчыннай вайны і шматлікімі медалямі, мае мноства грамат. Няўрымслівы па натуры ветэран заўсёды імкнецца быць карысным людзям, з задавальненнем удзельнічае ў мерапрыемствах, якія праводзяцца ў мясцовай школе, ветэранскай арганізацыі. А вершы, якія часам выходзяць з-пад яго пяра, адлюстроўваюць перажыванні і надзеі шаноўнага чалавека. Маргарыта САКОВІЧ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей