Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

Любімая справа

25.02.2014
Раіса Вароненка, начальнік аддзялення паштовай сувязі “Бабоўня”, заўсёды параіць і дапаможа вяскоўцам выбраць патрэбную ім газету ці часопіс. Самым вялікім попытам у жыхароў Бабоўні і навакольных вёсак карыстаецца “Слава працы” – каля 180 экзэмпляраў дастаўляюцца па сваіх адрасах. Таксама ў ліку папулярных выданняў “СБ: Беларусь сегодня”, маладыя любяць пачытаць “Комсомольскую правду”. У пашане часопісы “Добрый сосед”, “1000 советов” і дзіцячы – “Незнайка”. Агульны тыраж выданняў у аддзяленні больш за 800 экзэмпляраў. Хоць у свой час Раіса Пятроўна і закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “аграном”, але ж сябе прысвяціла паштовай справе. – Памятаю, яшчэ пасля дзявятага класа на канікулах я давала месяц водпуску аднаму з паштальёнаў, і гэта праца мне вельмі спадабалася, – успамінае жанчына. – І вось з 1992 года я пачала працаваць у паштовай сувязі. Спачатку тры з паловай гады ў Лясным, а пазней – у Бабоўні. З 1997 года стала начальнікам аддзялення. Павел ШЭІН  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей