Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

З песняй па жыцці (CMigrator copy 1)

25.02.2014
Актыўна ў раёне развіваюцца народныя калектывы, якія захоўваюць традыцыі Беларусі, у прыватнасці, і Капыльшчыны. Гэтаму спрыяюць не проста творчыя людзі, а сапраўдныя майстры сваёй любімай справы. Адна з такіх – Валянціна Зарамбоўская. Яна з’яўляецца мастацкім кіраўніком раённага Цэнтра культуры, кіраўніком народнага ансамбля народнай песні “Спадчына”. У раённы Дом культуры Валянціна Сцяпанаўна прыйшла працаваць пасля размеркавання яшчэ ў 1985 годзе, тады ж і нарадзіўся гэты знакаміты ансамбль. “Спадчына” неаднаразова была адзначана прэміямі, а ў 2010 годзе прызнана лаўрэатам III ступені абласнога фестывалю “Напеў зямлі маёй”. Ансамбль у наступным годзе адзначыць 30-годдзе. Але на “Спадчыне” і РЦК праца не спыняецца – Валянціна Зарамбоўская займаецца развіццём аматарскай творчасці ва ўсім Капыльскім раёне, вядзе заняткі ў дзіцячым ансамбле “Фасолькі” і ветэранскім калектыве. – Я ўсё жыццё жыву працай, мне падабаецца наладжваць і падтрымліваць сувязі з людзьмі, – шчыра дзеліцца з намі Валянціна Сцяпанаўна. – Мне неверагодна пашанцавала, што я працую ў сферы культуры. Павел ШЭІН  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей