Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

Гатовы прыйсці на дапамогу

25.02.2014
Аварыйна-выратавальная служба Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу, у якой вадзіцелем працуе Віктар ЖУЧКО, заўсёды гатова прыйсці на дапамогу. “Нам даводзіцца рамантаваць катлы, газавыя пліты, — расказвае Віктар Вікенцьевіч, — ліквідаваць працечкі, праводзіць гэрметызацыю наземных і падземных газаправодаў і іншае. Звычайна ў брыгадзе (а іх у нас пяць) два чалавекі — разам са мною дзяжурыць слесар. Пры ўзнікненні больш складаных сітуацый з намі на выклік выязджае майстар”. Віктар Жучко родам з вёскі Леткаўшчына Бабаўнянскага сельсавета. Скончыў Лясноўскую сярэднюю школу, паралельна ў школьным вучэбным камбінаце атрымаў пасведчанне трактарыста, што дало магчымасць пайсці працаваць па гэтай спецыяльнасці ў саўгас “Лясное”. Затым былі вадзіцельскія курсы і работа ў кінавідэапракаце, аўтакалоне ад “Слуцксельбуда”. Апошнія 16 гадоў Віктар Вікенцьевіч працуе ў гаргазе. І ўвесь гэты час, як кажуць, мае добрую рэпутацыю. У сям’і Жучко двое дарослых дзяцей, якія ўжо даўно самастойныя. Радуюць і трое ўнукаў. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей