Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганна Лаўрукевіч на мінулым тыдні правяла ў Капылі асабісты прыём грамадзян.
Да дэпутата звярнуліся шэсць чалавек. Як падкрэсліла Ганна Мікалаеўна, у першую чаргу былі зададзены звычайныя жыццёвыя пытанні. Так, яны датычыліся прыняцця законаў парламентам, абмену чэкаў “Маёмасць” на чэкі “Жыллё” і г. д. Жыхары в. Доўгае Ігар Панцюхоў і Аркадзь Кузьмін звярнуліся наконт спілоўвання аварыйна-небяспечнага дрэва і добраўпарадкавання вясковай вуліцы. Пытанне накіравана на разгляд у Цімкавіцкі сельвыканкам. Ад імя жыхароў в. Камсамольская просьбу аб аднаўленні работы комплексна-прыёмнага пункта выказала Галіна Давыдоўская. Як высветлілася, КПП быў зачынены з-за адсутнасці яго загадчыка і ў сувязі з адкрыццём пункта бытавога абслугоўвання ў аграгарадку Камень (па мінімальных сацыяльных стандартах у зоне абслугоўвання аднаго КПП павінна пражываць не менш за 1500 чалавек). Па словах дырэктара ААТ “Капыльскі РКБА” Тамары Сакаловай, у хуткім часе да паслуг жыхароў в. Камсамольская будзе дадаткова прапанавана выязное абслугоўванне КБА. Час прыезду будзе паведамляцца праз спецыяльныя аб’явы.
Комментарии