Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

На лідара раўняюцца маладыя

25.02.2014
Вадзіцель ААТ “Ціміразеўскі” Сяргей Турэйка ўжо двойчы станавіўся ўдзельнікам рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі”. У 2012 годзе ў спаборніцтве сярод маладых вадзіцеляў ён стаў лепшым, летась — заняў другое месца. На мінулай уборачнай сваім ГАЗ-53 Сяргей перавёз 1041 тону збажыны — і гэта быў адзін з лепшых рэзультатаў у Мінскай вобласці. Атрыманыя падарункі спатрэбіліся ў хатняй гаспадарцы, але больш за ўсё радуе Сяргея тое, што яго запаветная мара — зноў пабываць на рэспубліканскіх “Дажынках” — усё ж такі здзейснілася. “Што дапамагло стаць адным з лепшых? — гэта пытанне, здаецца, застала Сяргея знянацку. — Магчыма, надвор’е. Ды і стараўся, каб перавезці больш. І праца арганізавана так, што прастояў не было”. Умення наладзіць вытворчы працэс кіраўніцтву і спецыялістам ААТ “Ціміразеўскі” не займаць, але ж і ад асобы аграрыяў залежыць многае. Узяць хаця б такі факт. Сяргею ўдалося дабіцца высокіх вынікаў працы на аўтамабілі ГАЗ-53, які ажно на чатыры гады старэйшы за яго самога. Для таго, каб машына не падвяла ў адказны момант, хлопец прыкладае ўсе намаганні. Штодня, пасля заканчэння працоўнай змены, ён уважліва аглядае сваю “памочніцу”. Сяргей нарадзіўся і вырас на Капыльшчыне, у вёсцы Гулевічы, скончыў Капыльскі сельскагаспадарчы ліцэй, які цяпер ужо стаў каледжам. На працу ўладкаваўся ў СВК “Ціміразеўскі”, ажаніўся. Некалькі гадоў таму маладой сям’і выдзелілі ў Быстрыцы сучасны катэдж, так што клопатаў па яго абустройстве гаспадарам хапае. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей