Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

101

Вучыць і вучыцца - разам!

25.02.2014
Настаўнік… Менавіта ён вучыць чытаць і пісаць першыя літары, рашаць задачкі. Настаўнік жа вучыць і працаваць. Ганна Уладзіміраўна Федаровіч выкладае працоўнае навучанне ў Цімкавіцкай СШ. І для яе навучыць працаваць — гэта значыць навучыць ствараць прыгажосць. У прафесію настаўніка Ганна Уладзіміраўна прыйшла пасля заканчэння Мінскага тэхналагічнага тэхнікума ў 1986 годзе.  Вось ужо на працягу 28 год яна вучыць дзяўчынак (і вучыцца разам з імі) гатаваць ежу, шыць і вязаць. Пачынаючы з 2006 года вучаніцы Ганны Уладзіміраўны займаюць толькі першыя месцы ў раённым этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды, прымаюць удзел у абласным і рэспубліканскім этапах. У гэтыя зімовыя дні настаўніца разам з вучаніцай 8 класа Марынай Нікалаеняй старанна рыхтуецца да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды: стварае творчы праект, вывучае складаныя тэарэтычныя пытанні. Як сучасны педагог, Ганна Уладзіміраўна выкарыстоўвае і інфармацыйныя тэхналогіі. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей