Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

72

Майстар “салодкай” справы

25.02.2014
Цеста – гэта не жалеза, яно нібы жывы арганізм. Машыніст цестамясільных машын прыватнага прадпрыемства “Саліта-Біс” Дзмітрый Горбаль – майстар, які адчувае гэта на самай справе, з цестам ён, можна сказаць, на “ты”. Менавіта ў выпечцы добра вядомага “салітаўскага” пячэння ён і знайшоў сябе. На працягу амаль трох гадоў малады чалавек звязаны з гэтай “салодкай” справай. Пасля атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў Капыльскім сельгасліцэі некаторы час працаваў у МАУП  “Доктаравічы”, адслужыў у арміі, ажаніўся і пераехаў у Капыль, дзе і ўладкаваўся на “Саліту”. Як адзначае сам Дзмітрый, у яго абавязкі ўваходзіць падрыхтоўка цеста з захаваннем усіх тэхналогій, рэгуліроўка апарата для выхаду цеста, кантроль выхаду прадукцыі. А выпускаць больш за ўсё падабаецца разнастайныя пернікі, пячэнне “Дамашняе” і многае іншае. – Дзмітрый – добрасумленны і старанны спецыяліст, – характарызуе хлопца начальнік цэха Ларыса Чалевіч. – Ён імкнецца даведацца нешта новае, прымяніць гэта  на практыцы. І нягледзячы на свой малады ўзрост, ужо з’яўляецца настаўнікам для пачынаючых калег. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей