Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

Ветліва і кампетэнтна

25.02.2014
Ужо на працягу дваццаці аднаго года аказвае разнастайныя рознічныя банкаўскія паслугі жыхарам аграгарадка Быстрыца спецыяліст аддзялення №609/64 ААТ “ААБ Беларусбанк” Ганна Васілеўская. Гэта абаяльная і ветлівая жанчына працуе тут адразу пасля заканчэння Навапольскага сельгастэхнікума. Зараз жа атрымлівае адукацыю па банкаўскім профілі ў  Нава- грудскім гандлёва-эканамічным  каледжы. На дадзены момант на абслугоўванні ў аддзяленні знаходзяцца 3123 рахункі на суму каля 2 млрд 200 млн рублёў. Ганна Уладзіміраўна заўсёды імкнецца выконваць план. Напрыклад, на 1 лютага па ўкладах у беларускіх рублях ён выкананы на 101,7%, у доларах ЗША – на 102,5%, у еўра – на 107,7%, а па паслугах страхавання аўтамабіляў – на 138,5%. Спецыяліст даступна і своечасова дае кансультацыі па ўсіх пытаннях кліентаў, выконвае шматлікія банкаўскія  аперацыі як па наяўным, так і па безнаяўным разліку, акрамя таго, прымае камунальныя плацяжы, аплату за электраэнергію, газ, мабільную сувязь і аказвае іншыя паслугі. Сяргей Козел Фота Паўла ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей