Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

У пары і працаваць весялей

24.02.2014
Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, супрацоўніцтва Андрэя Дамалаза і Аркадзя Казлова  з ААТ “Капыльскае” аказалася вельмі паспяховым. Працэс арганізаваны такім чынам, што яны разам даглядаюць адну групу быкоў. І так ужо на працягу амаль пяці гадоў. Вынікі атрымліваюць вельмі высокія – лепшыя ў раёне: за 2013 год сярэднясутачная прывага склала 1208 г. На ферму “Доўгае” трапілі літаральна з самага пачатку арганізацыі там адкорму буйной рагатай жывёлы. Цяпер у іх групе 484 быкі розных узростаў – ад 3 і да 15 месяцаў (да здачы на мясакамбінат). Іх працу лёгкай не назавеш. Жывёла патрабуе да сябе вялікай увагі, і толькі тады можна атрымаць ад яе важкую аддачу. Нават нягледзячы на тое, што працэс кармлення і падсцілання цалкам механізаваны, клопатаў па доглядзе за жывёлай хапае. Штодня неабходна камбікорм і розныя дабаўкі раздаць, падтрымліваць парадак у памяшканнях. Андрэй прыехаў на Капыльшчыну адносна нядаўна. Хлопец з Салігорска лёгка ўліўся ў вясковае жыццё. Гаспадарка выдзеліла Дамалазам новы домік, у сям’і падрастаюць двое дзетак. Так што стымул для паспяховай працы ёсць. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей