Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Умелае кіраўніцтва – добрыя вынікі

24.02.2014
ААТ «Старыца-Агра» ўваходзіць у лік самых эканамічна моцных гаспадарак Капыльшчыны. Узначальвае яго ўжо на працягу амальдзесяці гадоў Уладзімір  Рудакоўскі. Менавіта пад яго ўмелым кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства атрымлівае добрыя вынікі. Стаўка робіцца на сучасныя метады гаспадарання і мадэрнізацыю. Так, па выніках 2013 года валавая вытворчасць па гаспадарцы склала  103,1%, ураджайнасць збожжавых і зернебабовых – 48 ц/га, бульбы – 401 ц/га, рапсу – 33,2 ц/га. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі – 13,9 млрд рублёў. У сельгаспрадпрыемстве створаны двухгадовы запас высакаякасных кармоў, што дазволіла надаіць за 2013 год у сярэднім каля шасці тысяч кілаграмаў малака ад кожнай каровы, а таксама павялічыць прывагі жывёлы на адкорме (летась яны склалі звыш 1 кг – найлепшы паказчык у рэспубліцы). У гаспадарцы вядуцца работы па будаўніцтве другой збожжасушылкі, бульбасховішча, рэканструкцыі фермы. Таксама пастаянна абнаўляецца машынна-трактарны парк, значная ўвага  надаецца сацыяльнай сферы: будуецца жыллё, заканчваецца газіфікацыя жылога сектара, свае паслугі вяскоўцам прапаноўваюць два фірменныя магазіны. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей