Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

У гонар героя прайшоў мітынг

23.02.2014
Актывісты міжнароднага патрыятычнага руху “Марское брацтва — нерухома” знайшлі астанкі беларусаў — лётчыкаў марской авіяцыі, якія загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны за Чарнаморскае ўзбярэжжа ў раёне горада Наварасійска. Адзін з іх — ураджэнец вёскі Жыліхава Капыльскага раёна Міхалковіч Мікалай Піліпавіч, 1918 года нараджэння, які да нядаўняга часу лічыўся прапаўшым без вестак. Капсулу з зямлёй з месца гібелі экіпажа, у склад якога ўваходзіў стралок-радыст з Жыліхава, фрагменты самалёта і памятную дошку дэлегацыя Краснадарскага краю перадала нашчадкам Міхалковіча Мікалая падчас сумеснага мерапрыемства “Марскога брацтва” (Расія) і фонду “Памяць Афгана” (Беларусь) на гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей