Адным з прыярытэтных напрамкаў работы Бабаўнянскага сельвыканкама на працягу мінулага года заставалася добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.
[caption id="attachment_33786" align="alignleft" width="300" caption="І. Запольская – старшыня сельвыканкама (стаіць) з кіраўніком спраў І. Ермаліцкай, галоўным бухгалтарам Т. Кажура, спецыялістам Г. Стульба"]
[/caption]
За гэты перыяд на тэрыторыі сельсавета спілавана 187 аварыйна-небяспечных дрэў, знесена і захавана сем пустуючых дамоў, тры фундаменты і чатыры гаспадарчыя пабудовы, а таксама прыбрана каля двух кіламетраў старых агароджаў. Каля 36 га закінутых зямельных надзелаў сіламі мясцовых сельгаспрадпрыемстваў уведзены ў палі севазвароту.
Значная работа праведзена па добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак. Напрыклад, на месцах вечнага спачыну ў вёсках Бабоўня і Клецішча ўстаноўлена па 200 метраў новай жалезабетоннай агароджы. На гэтыя мэты сабрана 45 млн рублёў. Пры высокай арганізатарскай рабоце дэпутатаў сельскага Савета і старэйшын вёсак у збор сродкаў уключыліся не толькі мясцовыя жыхары, але і родныя пахаваных на гэтых могілках з Капыля, Нясвіжа, Мінска і іншых населеных пунктаў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии