Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Пад старыцкі ўзровень

17.02.2014
Плошчы ААТ “Старыца-Агра” паступова павялічваюцца. Вось і сёлета ў гэтым кірунку адбыліся пэўныя змены. Згодна з рашэннем райвыканкама ў снежні 2013 года было прадугледжана аб’яднанне ААТ “Старыца-Агра” і сельгасфіліяла “Крыніца” ААТ “Мінскрамбуд”. 31 снежня філіял быў перададзены ў камунальную ўласнасць Капыльскага райвыканкама. А ў студзені 2014 года ён далучаны да ААТ “Старыца-Агра”, шматпрофільнага сельгаспрадпрыемства, якое добра вядома ў нашай рэспубліцы і за яе межамі. [caption id="attachment_33671" align="alignleft" width="300" caption="Галоўны заатэхнік Міхаіл Іваноўскі, намеснік кіраўніка ўчастка №4 Любоў Трыгубовіч і дырэктар Уладзімір Рудакоўскі на МТФ “Сл.-Кучынка”"][/caption] Уладзімір Анатольевіч — мясцовы, з Капыльшчыны. Можна сказаць, працуе на бацькоўскай зямлі (нарадзіўся ў в. Роспы, якая ўваходзіць у склад “Старыцы-Агра”). Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “інжынер-гідратэхнік”. Працаваў у сістэме меліярацыі, у органах мясцовага кіравання. Неаднойчы выбіраўся дэлегатам Усебеларускіх народных сходаў, дэпутатам абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў. Як жа праходзіць аб’яднанне двух сельгаспрадпрыемстваў? Ужо праведзена інвентарызацыя маёмасці, ідзе прыёмка асноўных сродкаў, жывёлы, тэхнікі, абсталявання. Практычна ўсе працаўнікі сельгасфіліяла пераводам прыняты на працу ў “Старыцу-Агра”, у сувязі з чым складзены новы штатны расклад. На базе “Крыніцы” будзе створаны вытворчы ўчастак №4 “Слабада-Кучынка”, які ўзначаліць Мікалай Шаг, курыраваць жывёлагадоўлю будзе Любоў Трыгубовіч. Дарэчы, што датычыцца жывёлагадоўчай галіны, то частка статка пераведзена ў “Старыцу-Агра” (цяпер у сельгаспрадпрыемстве налічваецца 9300 галоў). Жывёла атрымала неабходны рацыён кармлення, і ўжо намеціліся зрухі ў лепшы бок па надоях малака. Так, штодзень ад слабада-кучынскага статка атрымліваюць па 5 т, ад старыцкага — 23,5 т. — Мы добра разумеем, што нашы ранейшыя паказчыкі знізяцца, — гаворыць Уладзімір Рудакоўскі. — Калі ў студзені мы даілі за дзень [caption id="attachment_33672" align="alignright" width="221" caption="Ідзе рэканструкцыя на ферме ў в. Сл.-Кучынка"][/caption] каля 15 кг малака ад адной каровы, то цяпер з улікам надояў ад жывёлы з “Крыніцы” атрымліваем толькі 12,5 кг. Але гэта часовая з’ява. Калі створым нармальнае кармленне і догляд, то выйдзем на папярэдні старыцкі ўзровень, для чаго, безумоўна, трэба прыкласці намаганні. Поўнасцю закрыта ферма ў Харытонаўцы, дзе прымянялася немеханізаваная кормараздача. Такі ж лёс чакае ферму і ў Карзунах, дзе застанецца толькі цёлачнік. У хуткім часе будзе дабудавана  новая ферма ў Слабада-Кучынцы на 400 галоў дойнага статка, тут жа вядзецца рэканструкцыя памяшканняў для ўтрымання цялушак. Што да раслінаводчай галіны, то ўжо праведзена нарада з агранамічнай службай, падчас якой вызначана, што і дзе будзе сеяцца ўвесну, вырашаны пытанні забеспячэння ўгнаеннямі. Цяпер старыцкія землі павялічыліся больш чым на 3 тыс. га і складаюць звыш 11 тыс. га. Прайшоў сход і з механізатарамі. Частка тэхнікі перакінута ў Старыцу, частка засталася на мехмайстэрні ў Слабада-Кучынцы. Дастаўка людзей на працу і назад ажыццяўляецца аўтобусам і спецыяльным аўтамабілем. Як і раней, насельніцтву будуць выдзяляцца і апрацоў-вацца за пэўную плату зямельныя надзелы ў палях севазвароту, а жывёла на асабістых падвор’ях будзе забяспечвацца сенам. У планах таксама адкрыццё фірменнага магазіна ў Слабада-Кучынцы. Словам, ніхто не застанецца без увагі. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей