Калі надыходзіць вечар, на гарадскім катку, размешчаным на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, з’яўляюцца дзясяткі аматараў паслізгаць на каньках. Асабліва ажыўлена тут у выхадныя дні. Прычым, на лёд выходзяць і зусім юныя капыляне, і людзі даволі паважанага ўзросту. Як аказалася, гэта не толькі добрае баўленне вольнага часу, але і карысны занятак для ўласнага здароўя.
Аэробная нагрузка. Вы можаце дасягнуць цудоўнай трэніроўкі сардэчна-сасудзістай сістэмы падчас катання на каньках. Значна павялічваецца эфект, калі вы будзеце пры гэтым увесь час размахваць рукамі.
Стройная фігура. Канькі могуць даць неверагодную магчымасць скінуць лішнюю вагу. Самы эфектыўны спосаб пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў — праводзіць на лёдзе па 100 хвілін у дзень, тры ці чатыры разы ў тыдзень.
Вынослівасць. Катанне на каньках трэніруе вынослівасць. Ключом для гэтага з’яўляецца падтрыманне пастаяннага і ўстойлівага тэмпу падчас пераадолення вызначанай адлегласці: пачынайце з кароткай дыстанцыі, павялічваючы яе з цягам часу.
Трэнірованыя мышцы. Катанне на каньках забяспечвае тонус мышцаў. Яно ідзе на карысць усяму целу, і ў прыватнасці, ніжняй частцы спіны, нагам і мышцам прэса.
Упэўненасць у сабе. Для дзяцей і людзей паважанага ўзросту катанне на каньках можа павялічыць упэўненасць у сабе за кошт умацавання псіхічнага і фізічнага стану.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии