Магазіны Капыльскага райспажыўтаварыства ўжо традыцыйна прымаюць удзел у рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень скідак”.
Напрыклад, да Дня абаронцаў Айчыны такая акцыя прайшла 16 лютага ў капыльскіх універмагах №1 і №2. На 15% былі зніжаны цэны на розныя тавары. Як паведаміў першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Аляксандр Танко, выручка ў гандлёвых кропках была ў чатыры разы вышэй, чым сярэднядзённая. Найбольшым попытам карысталіся тавары ў аддзелах “Хозяюшка”, “Обувь” і “Все для женщин и мужчин”.
Наступны адзіны дзень скідак будзе прымеркаваны да Дня жанчын і пройдзе 2 сакавіка ў магазінах “Строитель” і “Мебель”, дзе таксама будуць прадугледжаны 15-працэнтныя скідкі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии