36
«Старыца-Агра» — пераможца
13.02.2014
ААТ “Старыца-Агра” прызнана пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва за 2013 год сярод комплексаў па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы.
Тут атрымана сярэднясутачная прывага 1040 г, а прырост жывой масы на адну сярэднюю галаву склаў 374,01 кг – і гэта лепшы рэзультат у краіне.
У ААТ “Капыльскае” дабіліся прыросту жывой масы на адну сярэднюю галаву 158,83 кг, што дало магчымасць апынуцца на 40 месцы сярод 96 гаспадарак, дзе ёсць комплексы па вырошчванні свіней.
Увогуле Капыльскі раён па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі займае 65 месца са 118 раёнаў рэспублікі.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии