У сувязі з няпростай аператыўнай абстаноўкай на Капыльшчыне актывізавана работа па прафілактыцы пажараў і гібелі людзей на іх.
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы з насельніцтвам, у найбольш людных месцах раздаюць наглядна-выяўленчую друкаваную прадукцыю (лістоўкі, плакаты, памяткі, календары) на супрацьпажарную тэматыку. Для прапаганды бяспечных паводзін задзейнічана сістэма апавяшчэння грамадзянскай абароны, гучнагаварыцельная сувязь спецыяльнай тэхнікі, а таксама сродкі масавай інфармацыі.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии