Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

За цябе, мая Радзiма!

11.02.2014
[caption id="attachment_33552" align="alignleft" width="300" caption="Герой Советского Союза Адам Лещинский, 1994 г."][/caption] …Успамінаецца бой пад Вязьмай. Сонца павольна падымалася з-за лесу. Яго прамені асвяцілі дрэвы. Заіскрыўся снег. Я падвёў сваю машыну да невялікага хлява і пачаў чакаць. Справа і злева ў белых маскхалатах ляжалі байцы стралковага падраздзялення. – Падрыхтавацца! – разнеслася каманда. Недзе далёка пачуўся гул матораў, які ўсё нарастаў. Праз некалькі мінут паказаліся фашысцкія танкі. Спусціўшыся ўніз, яны развярнуліся па фронце і накіраваліся да лініі нашай абароны. Пяцёра з іх паўзлі ў наш бок. – Няўжо заўважылі? – спытаў я ў камандзіра. – Спакойна, – супакоіў ён. Наш бранябойны снарад трапіў у пярэднюю машыну, і яна задымілася. З люкаў танка пачалі выскакваць гітлераўцы. Вежавы стралок Малышкін даў доўгую чаргу з кулямёта, і яны мёртвымі пападалі на снег. Праз некалькі мінут яркае полымя ўспыхнула і над другім танкам. Фашысты павярнулі назад. – Уперад! – скамандаваў камандзір. Я націснуў на стартар, і мы пусціліся наўздагон. Некалькі выстралаў – і дым паваліў з трэцяга варожага танка. За гэты бой мне, камандзіру і вежаваму стралку наўздагон, былі ўручаны ордэны Чырвонага Сцяга. Затым я камандаваў батарэяй самаходных артылерыйскіх установак. Наша часць вяла баі пад Белгарадам. Ля аднаго населенага пункта фашысты, каб [caption id="attachment_33553" align="alignright" width="300" caption="Герои Советского Союза - жители Гродненщины обсуждают статью в газете «Во славу Родины». А. Лещинский - третий слева"][/caption] затрымаць рух нашых войск, сканцэнтравалі тут буйныя бранятанкавыя і артылерыйскія сілы. На працягу дня гітлераўцы некалькі разоў кідаліся ў контратаку, а вечарам увялі ў бой “тыгры”. Калі сталёвыя страшыдлы, страляючы на хаду, наблізіліся, я знаходзіўся ля першай устаноўкі. Спакойна, як на вучэннях, навёў прыцэл і націснуў на спуск. Снарад трапіў у танк, і той ахутаўся чорным дымам. У гэты час была падбіта і наша машына… Зноў шпіталь, зноў фронт. Батарэя самаходных установак, якой я камандаваў, пяты дзень вяла баі на правабярэжжы Дняпра. Бой быў надзвычай гарачы. З пяці нашых самаходных установак засталося толькі дзве. З імі я і рашыў прарваць абарону ворага. На вялікай хуткасці мы вырваліся за ўкрыццё і панесліся ў бок размяшчэння фашыстаў. Заскрыгаталі пад гусеніцамі варожыя гарматы і кулямёты. Другая лінія абароны сустрэла нас густой сцяной з агню і дыму. Падбіта была яшчэ адна самаходка. Разбіла гусеніцу і ў нашай машыне. Некалькі гадзін экіпаж адстрэльваўся ад фашысцкіх аўтаматчыкаў. У ход былі пушчаны нават гранаты. Мяне цяжка параніла. Але экіпаж да канца выканаў свой абавязак перад Радзімай. Вышыня была ўзята. Дзве нашы самаходкі знішчылі больш за дзве роты нямецкай пяхоты. Вось за гэты бой мне і было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”.        

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей