Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Успомнім нашы школьныя гады

10.02.2014
Па даўняй традыцыі ў першую суботу лютага ў школах  Капыльшчыны прайшлі вечары сустрэчы выпускнікоў. На іх сабраліся былыя вучні, каб успомніць бесклапотнае дзяцінства і юнацтва, пра сваіх сяброў і настаўнікаў. [caption id="attachment_33493" align="alignleft" width="300" caption="Ветэран педагагічнай працы Н. М. Астахава з былым вучнем, доктарам ваенных навук М. В. Карпяленем"][/caption] Па-асабліваму святочная атмасфера была ў гэты суботні вечар у Быстрыцкай СШ, бо ў навучальнай установе адзначаўся яшчэ і яе 150-гадовы юбілей. На мерапрыемства завіталі шматлікія выпускнікі і настаўнікі-ветэраны, цяперашнія навучэнцы і педагогі і, безумоўна, госці. Распачаў свята дырэктар школы Мікалай Трус, які ўжо звыш 20 гадоў узначальвае навучальную ўстанову. “Наш юбілей, наша сустрэча – гэта і вялікая радасць, і вялікая адказнасць перад тымі, хто працаваў да нас, – адзначыў Мікалай Мікалаевіч. – Але наша работа пацвярджаецца добрымі вынікамі, у чым заслуга творчага, зладжанага  калектыву педагогаў і вучняў”. Яно і сапраўды так. Быстрыцкая СШ заваявала прэстыж не толькі ў раёне, але і вобласці: яна займае ІІІ месца за дасягненне высокіх паказчыкаў па арганізацыі навучальнага працэсу сярод сельскіх школ Міншчыны. Летась тут закончылася рэалізацыя абласнога педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі грамадскага выхавання школьнікаў ва ўмовах сацыякультурнага асяроддзя аграгарадка”. Сёлета ў школе навучаецца 140 дзяцей, якіх выхоўваюць 23 педагогі (83% з іх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю), [caption id="attachment_33490" align="alignright" width="300" caption="Фотаздымак на памяць"][/caption] восем настаўнікаў – выпускнікі гэтай жа навучальнай установы. 93% навучэнцаў займаюцца на “добра” і “выдатна”, сярэдні бал паспяховасці па прадметах – 7,5. З самымі цёплымі і шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі да педагогаў і вучняў школы звярнуліся старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Міхайлоўская, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка, старшыня Блеўчыцкага сельвыканкама Леанід Чарніковіч, прадстаўнікі падшэфных сельгаспрадпрыемстваў – дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан і намеснік дырэктара ААТ “Капыльскае” Сяргей Малібошка. І, як павінна быць на такіх святах, шаноўныя госці прывезлі шмат падарункаў. Так, матэрыяльная база Быстрыцкай СШ папоўнілася новым сучасным камп’ютарным класам, інтэрактыўнай дошкай, камп’ютарамі, тэлевізарамі, радыёмікрафонамі, фотакамерай і іншым. Шэраг педагогаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад розных структур. Даволі цікавым быў экскурс у гісторыю навучальнай  установы ў мультымедыйным суправаджэнні (дарэчы, на падораным вялікім экране), які праходзіў у форме ўрокаў. Героямі некаторых з іх сталі ганаровыя госці, якія прысутнічалі на свяце. [caption id="attachment_33491" align="alignleft" width="194" caption="Выступае Я. Г. Валністы"][/caption] Так, адзін з іх – Яўген Гаўрылавіч Валністы. Гэта чалавек з неардынарным лёсам, які прайшоў нялёгкі жыццёвы шлях ад салдата Савецкай Арміі, дырэктара школы, да загадчыка аддзела адукацыі Мінскага аблвыканкама. Яўген Гаўрылавіч узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знак Пашаны”, юбілейнымі медалямі і Граматай Вярхоўнага Савета БССР, цяпер узначальвае Мінскі абласны Савет ветэранаў работнікаў адукацыі. Яшчэ адзін герой вечара – доктар ваенных навук, дацэнт, правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі Мікалай Васільевіч Карпяленя, які закончыў школу ў 1977 годзе. Пасля паступіў у Растоўскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча імя маршала Нядзеліна. Службу праходзіў на розных камандных пасадах у злучэннях ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. У 1993 годзе з адзнакай закончыў Ваенную акадэмію імя  Дзяржынскага, з гэтага ж года – выкладчык, намеснік начальніка факультэта Растоўскага ваеннага інстытута ракетных войскаў імя маршала Нядзеліна. А з красавіка 2013 года – прафесар кафедры сацыяльных навук Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Ганаровыя госці ўспомнілі мінулае, выказалі віншаванні і пажаданні, асноўным з якіх гучаў наказ маладому пакаленню любіць сваю Радзіму, быць сапраўдным патрыётам. Вечар быў насычаны таксама ўспамінамі выпускнікоў розных гадоў. Вядома ж, асаблівая  ўвага  была  нададзена прадстаўнікам юбі-лейных выпускаў, сярод якіх найбольшую актыўнасць праявілі былыя вучні, што закончылі школу ў 2009 годзе. Святочную атмасферу таксама стваралі віншаванні першакласнікаў, музычныя нумары ў выкананні навучэнцаў 4 класа, Вольгі Новік, Кацярыны Шаравар, Антаніны Круковіч, Хрысціны Лазук, Хрысціны  Чаркас, Марыны Лабазевіч, выпускнікоў Івана Нечэпурэнкі, Мікалая Жданко, Яўгена Бабейкі і настаўніцы Людмілы Вяргейчык. З гiстарычнай даведкi У 1863 г. у в. Быстрыца было адкрыта народнае вучылішча, адно з першых на Капыльшчыне. У 1886-1887 н. г. у ім навучалася 90 хлопчыкаў. [caption id="attachment_33492" align="alignright" width="300" caption="Віншаванні роднай школе ад выпускнікоў 2009 года"][/caption] Настаўнікам быў Хрысанф Бабарыкін. У 1879 г. з’явілася Быстрыцкая пачатковая школа, якая ахоплівала навучэнцаў усёй воласці. У 1900-1901 н. г. у пачатковай школе было 155 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак, якіх вучылі Канстанцін  Чырко і Алена Дыла, пазней – Кацярына Лаўрэцкая. У 1931 г. пачатковая школа рэарганізавана ў сямігадовую. У 1947-1948 н. г. сямігодка рэарганізавана ў сярэднюю школу. З 1950 па 1953 г. дырэктарам школы працаваў Пётр Андрэевіч Каляда, пазней – старшыня праўлення калгаса імя Ціміразева (1953-1970 гг.). З 1953 па 1961 г. школу ўзначальваў ардэнаносец Яўген  Гаўрылавіч Валністы. У 1971 г. на сродкі калгаса імя  Ціміразева (пад старшынствам Васіля Іосіфавіча Каравая) узве-дзены новы двухпавярховы будынак школы на 320 месцаў. З 1965 па 1993 г. навучальную ўстанову ўзначальваў выдатнік народнай адукацыі, заслужаны настаўнік БССР Мікалай Трафімавіч Кіеня. З 1993 г. і да цяперашняга часу дырэктарам школы з’яўляецца Мікалай Мікалаевіч Трус. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара            

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей