Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Каб не балелі вашы зубы...

09.02.2014
9 лютага – Сусветны дзень стаматолага. Ужо дваццаць пяць гадоў сумленна працуе ў стаматалагічнай паліклініцы Таццяна Алефіровіч. На Капыльшчыну яна прыехала адразу пасля заканчэння стаматалагічнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута. Практычны вопыт Таццяны Мікалаеўны дае падставу давяраць ёй у самых складаных выпадках. Гэтаму спрыяе і неацэнны дар – добразычлівасць і абаяльнасць жанчыны. Дарэчы, гэтыя рысы характару ўласцівы і  ўсяму калектыву капыльскай стаматалагічнай службы, якую ўзначальвае Уладзімір Дварэцкі. З 27 чалавек 22 працуюць у паліклініцы горада і 5 – ва ўчастковых бальніцах раёна. Кваліфікаваныя спецыялісты аказваюць стаматалагічную дапамогу практычна па ўсіх напрамках (акрамя спецыялізаванай хірургічнай). У бліжэйшы час капыльскія стаматолагі плануюць асвоіць абпал керамікі для якаснага пратэзавання зубоў. Каб больш зручна абслугоўваць насельніцтва, ужо даўно ўведзены ў практыку папярэдні запіс на прыём. Прычым можна выбраць не толькі ўрача-стаматолага, але і неабходны дзень і час.  Зубных спраў майстры аказваюць дапамогу не толькі ў прывычны працоўны дзень (дарэчы, працуе стаматалогія з 8.00 да 20.00 з паня- дзелка па пятніцу, і з 8.00 да 13.00 — у суботу). У экстранных выпадках дзяжурны ўрач нават ноччу выедзе ў стаматалагічную паліклініку, каб аказаць неабходную дапамогу хвораму. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: Таццяна Алефіровіч. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей