Каманды-удзельніцы ўжо згулялі па тры матчы. Бяспройгрышная серыя выдалася ў футбалістаў з “Юнацтва” і “Капыльскага прадпрыемства будаўнічых сістэм” (былая каманда “Сармат”). У іх актыве па сем ачкоў: дзве перамогі і адна нічыя. Услед за імі размясціліся дружыны СДЮШАР, РАНС і “Славянскага саюза”, якія маюць па шэсць ачкоў.
Наперадзе ў каманд яшчэ па чатыры гульні, і становішча ў турнірнай табліцы можа значна змяніцца. Нагадаем, што гульні праходзяць на фізкультурна-аздараўленчым комплексе горада Капыля па серадах і пятніцах з 20 да 22 гадзін.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии