Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Высокая падрыхтоўка

06.02.2014
Абласныя спаборніцтвы ў рамках мерапрыемства “Алімпійскія надзеі Беларусі” па зімовым мнагаборстве “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь паказалі высокую падрыхтоўку капыльскіх школьнікаў. На працягу двух дзён яны вялі барацьбу за высокае месца на п’едэстале гонару. У каманду ўваходзілі вучні з 5 па 11 клас (па адным хлопчыку і адной дзяўчынцы). Свае здольнасці кожны школьнік павінен быў прадэманстраваць у чатырох відах: адцісканне (дзяўчынкі) і падцягванне (хлопчыкі), стральба, скачок у даўжыню з месца і бег на лыжах. Па выніках мнагаборства юныя капыляне занялі другое месца, саступіўшы гаспадарам — камандзе г. Маладзечна.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей