Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Капыльская падатковая – другая ў вобласці

06.02.2014
Па выніках работы за 2013 год калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне заняў другое месца ў конкурсе сярод падатковых інспекцый Мінскай вобласці ІІ групы і ўзнагароджаны Ганаровай граматай абласной інспекцыі і камп’ютарам. Пры падвядзенні вынікаў былі выкананы асноўныя крытэрыі. Напрыклад, капыльскай падатковай інспекцыі летась удалося забяспечыць кантроль за поўнай і своечасовай уплатай бягучых плацяжоў у бюджэт і поўнасцю спагнаць запазычанасць мінулых гадоў. Больш чым у папярэднім годзе забяспечана паступленне падатку на прыбытак, дасягнуты рост паступленняў пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, а таксама плацяжоў ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Акрамя таго,  павышаны якасць і эфектыўнасць кантрольных мерапрыемстваў і выкананы шэраг іншых паказчыкаў. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей