Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

В рамках дней европейского наследства

03.10.2010
Удзельнікі абраду “Калядныя цары” з в. Семежава, які ў 2009 годзе быў занесены ЮНЕСКА ў Сусветны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што патрабуе тэрміновай аховы, узялі ўдзел у адкрыцці фотавыставы “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: кансервацыя ці развіццё?” Урачыстая цырымонія праходзіла ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выстаўка складзена з фотаздымкаў, зробленых рознымі фатографамі і фотакарэспандэнтамі, якія паказваюць вясковае жыццё ў народных абрадах. Праходзіць яна ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны, якія адбываюцца штогод для 49 краін, што ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы. Кожны год краіны-ўдзельніцы прапануюць уласныя тэмы міжнароднага праекта, але ўсе яны падпарадкаваны адзінаму дэвізу: “Еўропа – наша агульная спадчына”. Нематэрыяльная культурная спадчына – гэта ўнікальны рэсурс, які найбольш яскрава ўвасабляе духоўны патэнцыял нацыі, з’яўляецца выразнікам яе светапогляду, ментальных асаблівасцей і этычных норм. На сёння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 18 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўвасабляюць традыцыйную беларускую культуру і існуюць у розных рэальных жыццёвых абставінах. Прыемна канстатаваць, што сярод іх і абрад “Цары” з нашага раёна, які з’яўляецца першым беларускім элементам, занесеным у Сусветны спіс нематэрыяльнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова. Як расказала дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло, падчас адкрыцця выставы прагучала шмат самых  цёплых  слоў у адрас удзельнікаў гурта і яго арга-нізатараў. Было адзначана, што асаблівую відовішчнасць абраду надае ўдзел у ім моладзі, бо  менавіта пераемнасць пакаленняў забяспечвае нематэрыяльнай культуры далейшае жыццё. Маргарыта САКОВІЧ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей