68
Дыпломы за работу з моладдзю
05.02.2014
Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на прадпрыемствах і ва ўстановах Мінскай вобласці.
Як паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Капыльскага райвыканкама Наталля Гарбацэвіч, усяго ў конкурсе спаборнічалі 58 удзельнікаў у сямі намінацыях. Капыльшчыну прадставілі цэнтр банкаўскіх паслуг № 609 у г. Капылі ААТ “ААБ Беларусбанк” і ўстанова аховы здароўя “Капыльская цэнтральная раённая бальніца”. Прыемна адзначыць, што абодва нашы ўдзельнікі былі прызнаны пераможцамі ў намінацыі “Патрыятычнае выхаванне моладзі” і ўзнагаро-джаны Дыпломамі Мінаблвыканкама. Быў адзначаны і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Ушаноўванне праходзіла ў г. Жодзіна падчас выязнога семінара па абмене вопытам па арганізацыі работы з моладдзю прадпрыемстваў і арганізацый Міншчыны.
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии