Абласная спартакіяда дапрызыўнай і прызыўной моладзі па зімовым мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны” адбылася 24-25 студзеня ў г. Маладзечна. Зборная юнакоў Капыльскага раёна таксама прыняла старт у гэтым спартыўным мерапрыемстве і заняла першае месца.
Юныя спартсмены вялі барацьбу ў трох відах: падцягванне, стральба і лыжныя гонкі. Пасля першых дзвюх дысцыплін капыльскія юнакі ўваходзілі ў тройку мацнейшых каманд і мелі нядрэнныя шансы на паўтарэнне колішніх поспехаў. Для гэтага неабходна было паказаць высокую хуткасць на 5-кіламетровай лыжні. Капыляне не падвялі.
Перамогу камандзе прынеслі Антон Смольскі, Уладзіслаў Каваліў, Алег Шарыпаў, Дзмітрый Карпіленя, Васіль Саковіч, Іван Берднік. Наперадзе — рэспубліканскія спаборніцтвы. Для дастойнага выніку ў барацьбе за першынство каманду Міншчыны будуць фарміраваць з лепшых у асабістым заліку спартсменаў , сярод якіх будуць і прадстаўнікі нашага раёна.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии